Кошт мужыцкага сумлення i панскай ласкi


Памятаецца, калісьці даўно, у старажытныя часы, араў адзін мужык поле. I выпадкова падчапіў сахой залатую ступку.

- Вось, - кажа, - мне щасьце прываліла! Пайду занясу ступку пану, ён мяне ўзнагародзіць!

Тут у яго кабылы ад здзіўлення ажно дарунак прамовы з'явіўся. І мовіць яна гаспадару чалавечым голасам:

- Мужык, калі б не было дурнем! Ідзі прадай ступку габрэю-карчмару. Ён хоць і махляр, але добра заплаціць.

- Маўчы, скаціна, – адказвае гаспадар. – Не твайго конскага розуму гэта справа.Я мужык сумленны. Раз зямля панская, то і ступка панская. Трэба вярнуць. А за сумленнасць пан мне ўзнагародзіць.

Прынёс ён ступку пану, патлумачыў, як справа была. А той яму заяўляе:

- Што ступку прынёс, добра. А дзе песцік?

- Дык не было там песціка, паночку. Толькі ступка.

- Хлусіш, халопскі морда! Раз была ступка, павінен быць і таўкач.

- Не было там песціка, паночку. Хрыстом-богам клянуся!

- Дык ты не тока хлусіш-жульнічаць, але яшчэ і блюзьнерыш? Эй, гайдукі, узяць гэтага нягодніка і драць бiзунамi, пакуль не прызнаецца, дзе песцік.

Схапiлi панскiя гайдукi няшчаснага мужыка, пацягнулi на стайню, ды запаролi насмерць. Ці то за тое, што надта сумленным сябе ўяўляў. Ці то за веру ў панскую ласку ...

Мы в соцсетях
  • Иконка Twitter с длинной тенью
  • Иконка Google+ с длинной тенью
  • Иконка Facebook с длинной тенью
  • Иконка LinkedIn с длинной тенью