Пацешная разгарнулась дыскусiя наконт мовы, на якой вытворца павiнен указываць на тавары цi ў дакументацыi к паслуге iнфармацыю на рускай цi беларускай мове. Ўся справа ў тым «цi», якое па сутнасцi, прывяло да дыскрымiнацыi адной з моў.
Прапанова ўнесцi в закон «Аб абароне правоў спажыўцоў» папраўку, прымушаючую ўказваць iнфармацыю на беларускай мове, не падтрымалi нi ў працоўнай групе пры Нацыянальным цэнтры заканадаўства i прававых даследванняў, нi на паседжаннi грамадска-кансультатыўнай рады пры Мiнiстэрстве антыманапольнага рэгулявання i гандлю. Тут нiчога асабiстага – толькi бiзнэс: кажуць, эканамiчна неабгрунтавана i нявыгадна дзеля вытворцаў. На самой справе, куды ж iм столькi турбот: працу лiцензiённага перакладчыка з рускага на беларускi аплатiць, новы дызайн этыкеткi разпрацаваць, тэхпаспарта памяняць, ды мала лi што яшчэ. Упакоўка цi бланк – не гумавыя, падвойны аб'ём iнфармацыi не ўлезе. Сабекошт вырасце, а практычнай якасцi – нiякай. Асаблiва, калi тавар экспартны i значная яго частка поставляецца ў iншыя краiны, дзе па-беларуску нi бум-бум. Асаблiва у краiне, на якую большая частка экспарта прыпадае.
Дзiўна, але пра такiя аргументы не ведаюць, напрыклад, у Грузii, Арменii, Тайландзе цi Iзраiле. Тамтэйшыя абарыгены, не личачы страт, упрыгожваюць этыкеткi, фiрмовыя бланкi i шыльды вычварнай вязью сваiх нi на каго не падобных алфавiтаў. I яна якiмсцi чынам умешчаецца з ангельскiм тэкстам, а то i з купай iншых. Напэўна, iм заданне знiжаць сабекошт начальства не даводзiць. То лi справа мы. Якая там родная мова? Галоўное – спажываць: былi б грошы, а словы – малаважна якiя.
Эканамiчная сiтуацыя зараз, канешна, сапраўды непростая (цi нват, наогўл, дрэнная). Дык яна i ўчора была так сабе, i заўтра цi наўрад моцна паляпшае. Асаблiва, калi ўсе мераць імгненнай карысцю. Можна лi ўключыць у калькуляцыю рэальнае захаванне канстытуцыйнай роўнасцi дзвюх моў адной краiны?
Цікава, а калi беларуская мова нечакана спатрэбiцца беларускай дзяржаве, яна яе як-небудзь падтрымае матэрыальна? Напрыклад, калi знiзiць у 2 разы падатак на дабаўленую вартасць пры реалiзацыi тавараў, маркiраваных на беларускай мове – гэта суцешыць вытворцаў, смуткуючых па свайму сабекошту? Тады, паднапружыўшысь можно найсцi, чым кампенсаваць выпадаючые даходы бюджета. Напрыклад, ўвесцi сбор з тых, хто не выконвае канстытуцыйны абавязак берагчы гысторыка-культурную, духоўную спадчыну i iншыя нацыянальныя каштоўнасцi. Нездарма ж артыкул 54 у Канстытуцыi значыцца.
Можна нават без новых падаткаў i павышення iснуючых ставак абыйсцiсь. Дастаткова заткнуць тужей пару-тройку дзюрак у заканадаўстве, праз якiя кое-хто з заклапочаных сабекоштам выводзiць кэш у аффшоры. Яны, канешна, вельмi знервуюцца, але iх АЭСР суцешыць. Мода нынче ў свеце такая, не даваць прыбытку змывацься па ўсялякiм гаваням. Тады i выйдзеснiцца, колько каштуе iмiдж бiзнесоўцаў i чыноўнiкаў, разменьваючых мову сваей краiны на адсотак прыбытку. Дарэчы, а за якi адсотак яны адмовяцца ад астатних эканамiчна нецелесаабразных атрыбутаў нацыянальнай самасвядомасцi i незалежнасцi краiны? Гэта, вядома, пытаннi рытарычныя – пакуль аферты не паступала…