Лёгка ўявіць сабе краіну, дзе дваранства — ганебнае саслоўе. За злачынствы пераводзяць у дваране. Лепей няверныя перакананні, чым зусім без іх. Я ўсё жыццё люблю міліцыю… Без узаемнасці. Пачатак казкі пра сямёра казлянят і ваўка: «Жыла-была каза. Яна была маці-адзіночка» (дзіця расказвае). І праўда: пра казла ж у казцы ані слова. Лёс мовы? Будзе не так, як «гісторыя захоча»… Будзе так — як мы зробім! Гэтыя людзі выдаюць сваю тупасць і тугадумства за глыбакадумнасць, суха